Хай будзе ўсхвалена імя Тваё, о Госпадзе, о мой Божа! Малю Цябе імем Тваім, праз якое прабіў час, і адбылося Уваскрэсенне, і страх, і трымценне ахапілі ўсіх, хто ёсць у нябёсах і на зямлі — пралі з нябёсаў Тваёй міласэрнасці і аблокаў Твайго пяшчотнага спачування тое, што ўзрадуе сэрцы слугаў Тваіх, якія звярнуліся да Цябе і дапамаглі Справе Тваёй.

Зберажы слугаў Тваіх і Тваіх служанак, о мой Госпадзе, ад джалаў марнага летуцення і дарэмных уяўленняў і дай ім з рук Тваёй міласці глыток павольнай плыні Тваіх ведаў.

Ты, сапраўды, Усемагутны, Найвышэйшы. Ты заўсёды выбачаеш. Ты Найшчодрэйшы.

Бахаула

Bahá’í Prayers
Get the app
share prayer
Share on Facebook
Tweet
Bahá’í Prayers
Get the app