Currently reading prayer in белару́ская. Return to 日本語.

Ён Той, Хто надзяляе, Шчодры.

Хвала Богу, Спрадвечнаму, Вечнаіснаму, Нязменнаму, Адвечнаму! Ён, Хто сведчыць у Сваёй Сутнасці, што, сапраўды, Ён Адзін, Адзіны, Той, для Каго не існуе перашкодаў, Узвышаны. Мы сведчым, што, сапраўды, няма Бога, акрамя Яго, прызнаём і вызнаём Яго Адзінства. Ён вечна жыве ў недасягальных вышынях, на вяршынях Сваёй Узвышанасці, асвячоны вышэй за ўпамінанне ўсіх, акрамя Самога Сябе, незалежны ад апісання ўсіх, апроч Сябе.

І калі Ён пажадаў праявіць ласку і дабрадзейнасць да людзей і прывесці свет у парадак, Ён адкрыў прадпісанні і стварыў законы; сярод іх усталяваў Ён закон шлюбу, зрабіў яго падобным да крэпасці дабрабыту і ратавання, і прадпісаў нам яго ў тым, што было паслана з нябёсаў святасці у Яго Наісвяцейшай Кнізе. Ён кажа, Вялікая Слава Яго: “Бярыце шлюб, о людзі, каб ад вас мог з’явіцца той, хто прыгадае Мяне сярод слугаў Маіх; гэта адзін з Маіх запаветаў вам; падпарадкоўвайцеся яму як дапамозе для вас”.

Бахаула

App icon
Bahá’í Prayers
Get the app
font
size
a
theme
Day
Night
share prayer
App icon
Bahá’í Prayers
Get the app