Currently reading prayer in белару́ская. Return to Magyar.

Мой Госпадзе! Мой Госпадзе! Усхваляю Цябе і дзякую за тое, чым Ты адарыў Тваю пакорлівую служанку, Тваю рабу, якая моліць і просіць Цябе, таму што Ты, сапраўды, накіраваў яе ў Твае яўнае Царства і даў ёй пачуць Твой узвышаны Покліч у гэтым непрадказальным свеце і ўгледзець Знакі Твае, што пацвярджаюць з’яўленне Твайго пераможнага панавання над усімі рэчамі.

О мой Госпадзе, я прысвячаю тое, што ў маім улонні, Табе. Дай жа яму стаць вартым пахвалы дзіцём у Тваім Царстве, шчаслівым, дзякуючы Тваёй прыхільнасці і шчодрасці Тваёй; і дай яму развівацца і расці пад апекай Тваёй адукацыі. Сапраўды, Ты Літасцівы! Сапраўды, Ты Гасподзе Вялікай Міласці!

Абдул-Баха

App icon
Bahá’í Prayers
Get the app
font
size
a
theme
Day
Night
share prayer
App icon
Bahá’í Prayers
Get the app