Currently reading prayer in белару́ская. Return to Esperanto.

Ствары ўва мне чыстае сэрца, о мой Божа, і сумленне спакойнае ўва мне аднаві, о Надзея мая! Духам сілы сцвердзі мяне ў Справе Тваёй, о Найулюбёнейшы мой, і святлом славы Тваёй адкрый мне Твой шлях, о Ты, Мэта імкнення майго! Сілаю Тваёй бязмежнай моцы ўзнясі мяне да нябёсаў святасці Тваёй, о Выток майго быцця, і павевамі вечнасці Тваёй узрадуй мяне, о Ты, Хто ёсць мой Бог! Хай мне навеюць спакой несціханыя напевы Твае, о мой Спадарожніку; хай скарбы Твайго спрадвечнага аблічча вызваляць мяне ад усяго, акрамя Цябе, о мой Гаспадару, і хай прынясуць мне радасць весткі аб адкрыцці нятленнай Сутнасці Тваёй, О Ты, Хто ёсць з яўных найяўнейшы, найпатаемнейшы з патаемных!

Бахаула

App icon
Bahá’í Prayers
Get the app
font
size
a
theme
Day
Night
share prayer
App icon
Bahá’í Prayers
Get the app