Currently reading prayer in белару́ская. Return to Esperanto.

О Ты, добры Госпадзе! Ты стварыў усё чалавецтва з аднаго роду. Ты загадаў, каб усе належалі да адной сям’i. У Тваёй святой прысутнасцi яны ўсе слугi Твае і ўвесь род людскі ўкрыты пад Тваім Шатром; усе сабраліся за Тваім Сталом Шчодрасці, усе азораны Святлом Твайго Прадвызначэння.

О Божа! Ты добры да ўсiх, Ты даеш сродкі для існавання ўсiм, даеш прытулак усiм, дорыш жыццё ўсім. Усiх і кожнага надзяліў Ты талентамі і здольнасцямі, і ўсе агорнутыя Акіянам Тваёй Міласэрнасці.

О Госпадзе добры! Аб’яднай усіх. Дазволь рэлігіям пагадзіцца і зрабі адным усе народы, каб яны маглі лічыць адзін аднаго адною сям’ёю і ўсю зямлю – адзіным домам. Хай усе яны жывуць у поўнай згодзе.

О Божа! Узвысь сцяг адзінства чалавецтва!

О Божа! Устанаві Найвялікшы Мір!

Змацуй, о Божа, сэрцы разам!

О Ты, добры Ойча, Божа! Узрадуй нашыя сэрцы водарам Тваёй любові! Праясні зрок наш святлом Твайго Кіраўніцтва! Дай нашаму слыху асалоду ад мелодыі Твайго Слова і дай нам усім прытулак у Цвярдыні Твайго Прадвызначэння!

Ты ёсць Магутны і Моцны, Ты Той, Хто выбачае, і Той, Хто не зважае на недахопы ўсяго чалавецтва.

Абдул-Баха

App icon
Bahá’í Prayers
Get the app
font
size
a
theme
Day
Night
share prayer
App icon
Bahá’í Prayers
Get the app